Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://rep.polessu.by/handle/123456789/31677
Название: Прыжыўленне і адрынанне скурна-храстковых ксенатрансплантатаў, перасаджаных пацукам ад іглістых мышэй
Другие названия: Engraftment and rejection of skin-cartilaginous xenografts transplanted to rats from spiny mouse
Авторы: Радута, А.Ф.
Шатрова, В.А.
Астроўскі, А.А.
Raduta, H.F.
Shatrova, V.O.
Astrowski, A.A.
Ключевые слова: пацукі
іглістыя мышы(акамісы)
вушная ракавіна
cкурна-храстковыя трансплантаты
хандрацыты
ксенатрансплантацыя
rats
spiny mouse (acomys)
auricle
skin-cartilaginous xenografts
chondrocytes
xenotransplantation
Дата публикации: 2024
Издательство: Пинск : Полесский государственный университет
Библиографическое описание: Радута, А.Ф. Прыжыўленне і адрынанне скурна-храстковых ксенатрансплантатаў, перасаджаных пацукам ад іглістых мышэй / А.Ф. Радута, В.А. Шатрова, А.А. Астроўскі // Веснік Палескага дзяржаўнага універсітэта. Серыя прыродазнаўчых навук. - 2024. - № 1. - С. 3-13.
Аннотация: Мэтай даследавання з'явілася выяўленне з дапамогай марфалагічных метадаў асаблівасцяў прыжыўлення і адрынання скурна-храстковых ксенатрансплантатаў, вырабленых з вушных ракавін акомісаў (іглістых мышэй) і перасаджаных на паверхню паўнаслойнага скурнага дэфекту лабараторным пацукам. Матэрыялы і метады. У якасці рэцыпіентаў было выкарыстана 30 самак пацукоў пароды Wistar масай 210-250 г., у якасці донараў трансплантантаў – 9 дарослых іглістых мышэй. У рэцыпіентаў у міжлапатачнай вобласці выдалялі поўсць і падшывалі ахоўную камеру. На ўчастку скуры, абмежаваным камерай, стваралі паўнаслойны скурны дэфект. У акомісаў, донараў ксенатрансплантатаў, адразалі вушныя ракавіны, з вонкавага боку якіх выдалялі скуру, а са скуры ўнутранай паверхні, якая змяшчае пласт хандрацытаў, выразалі ўчастак плошчай 1 см 2 з якога выраблялі трансплантанты меншага памеру. Кожнаму пацуку на рэцэптыўнае ложа клалі па 1-2 ксенатрансплантанта. Пацукоў рэцыпіентаў выводзілі з эксперыменту пасля трансплантацыі праз 3 сут-30 сут. Для гісталагічнага даследавання выкарыстоўвалі прамавугольную паласу тканкі ўзятай з рэцэптыўнага ложа. Вынікі. У выніку праведзенага даследавання ўстаноўлена, што скурна-храстковыя ксенатрансплантаты праходзяць у сваім развіцці два этапы – прыжыўлення (1-5 суткі) і адрынання (пасля 5-х сутак), падчас якога спачатку разбураецца эпідэрмальна-дэрмальны кампанент такога трансплантанта, а затым – пласт хандрацытаў, які першапачаткова можа апускацца ў грануляцыйную тканку рэцэптыўнага ложа.
Описание: Purpose of the study. The aim of the study was to reveal by means of morphological methods the peculiarities of engraftment and rejection of skin-cartilaginous xenografts made from Acomys auricles (spiny mice) and transplanted to the surface of a full-layer skin defect in laboratory rats. Materials and Methods. 30 female Wistar rats weighing 210-250 g were used as recipients, 9 adult Acomys were used as transplant donors. In the recipients the hair was removed in the interscapular region and the plastic security fixation was sutured. A full-thickness skin defect was created on the skin area limited by the camera. In Acomys, the donors of xenografts, the auricles were cut off, from the outer side of which the skin was removed, and from the skin of the inner surface, containing a layer of chondrocytes, an area of 1 cm2 was cut out from which smaller grafts were made. Each rat had 1-2 xenografts placed on the receptive bed. Recipient rats were withdrawn from the experiment after transplantation after 3 days-30 days. A rectangular strip of tissue taken from the receptive bed was used for histologic studies. Results. As a result of the conducted research it was established that skin-cartilaginous xenografts undergo two stages in their development – engraftment (1-5 days) and rejection (after 5 days). In the course of rejection, the epidermal-dermal component of such a graft is destroyed first, and then – the layer of chondrocytes, which initially may be immersed in the granulation tissue of the receptive bed.
Располагается в коллекциях:№ 1

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
Engraftment_and_rejection.pdf1.03 MBAdobe PDFОткрыть


Все ресурсы в архиве защищены авторским правом, все права сохранены.